У Мінску затрыманы Яўген Батура

Сёння раніцай дома ў Яўгена Батуры прайшоў ператрус. Самога Яўгена затрымалі.

img_20211121_151845_1.jpg

Родным мужчыны патэлефанаваў следчы і паведаміў, што Яўген затрыманы, бліжэйшыя 10 сутак правядзе на Акрэсціна. Пасля будзе вызначана далейшая мера стрымання. Па словах следчага, актывіст затрыманы за падзеі 2020 года.


Якія канкрэтна падзеі маюцца на ўвазе, следчы не ўдакладніў.