У Мінску судзяць фатографа Уладзя Грыдзіна — нібыта, не пускаў міліцыянта ў кватэру
Стала вядома, у чым абвінавачваюць затрыманага днямі фатографа Уладзя Грыдзіна.
Сёння адбываецца суд над фатографам Уладзем Грыдзіным. Высветлілася, што яго вінавацяць у тым, што, быццам, Грыдзін не пускаў у кватэру міліцыянта, які прыйшоў рабіць ператрус.
Нейкі час Уладзь Грыдзін супрацоўнічаў з "Радыё Св*бода", таму некаторыя звязвалі яго затрыманне менавіта з гэтым расследаваннем.
Зрэшты, высветлілася, што да фатографа-фрылансера прыйшлі з ператрусам з нагоды крымінальнай справы нумар 20121110202 — вялікай справы пра масавыя беспарадкі. Гэта вялікая справа знаходзіцца ва ўпраўленні Следчага камітэта па Менску (следчы Дзягцевіч). Падазраванымі па ёй праходзяць больш за 1 тысячу чалавек.
Справа нумар 20121110202 выкарыстоўваецца беларускімі сілавікамі у якасці падставы, каб ладзіць ператрусы ў людзей, якіх падазраюць у нелаяльнасць да Лукашэнкі. З ператрусамі па ёй прыходзілі і да журналістаў.