У Магілёве ГУБАЗіК затрымаў лекара
У Магілёве супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК затрымалі нарколага-псіхіятра Віктара Сацуту.
Відэа з Віктарам Сацутам апублікавалі 6 лютага тэлеграм-каналы, падкантрольныя сілавікам.
У чым менавіта абвінавачваецца лекар — невядома, аднак сілавікі сцвярджаюць, што доктару пагражае крымінальная справа «за пісаніну ў інтэрнэце».