У Мінску схапілі чарговага святара
Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе пра затрыманне пастара царквы «Ян Прадвеснік» Антонія Бокуна.
Паводле наяўнай інфармацыі, затрыманне адбылося непасрэдна ў самой царкве, якія месціцца ў 3-м Загарадным завулку ў Мінску. Прычыны затрымання невядомыя.
Вядома, што ў кастрычніку 2020 года Антоні Бокун браў удзел у гадавіне Ночы расстраляных паэтаў у Курапатах.
Пераслед служыцеляў розных цэркваў стаў сістэмнай з'явай у Беларусі пасля падзей 2020 года. За падтрымку перамен і пазіцыю супраць гвалту сілавікоў шэраг святароў былі пазбаўлены сану, затрыманы альбо з'ехалі з Беларусі.