У Мінску пройдзе футбольны матч, прысвечаны Вялікаму гетману Яну Каралю Хадкевічу

 Матч 22 тура Вышэйшай лігі Беларусі паміж клубамі «Тарпеда» Мінск — «БАТЭ» Барысаў адбудзецца 24 верасня.

unnamed_72.jpg

Мінскае «Тарпеда» вырашыў не проста правесці матч з барысаўскім «БАТЭ» у 22 туры Вышэйшай лігі, а арганізаваць акцыю Patria — у гонар Вялікага гетмана Яна Караля Хадкевіча, правадыра крылатых вершнікаў ВКЛ.
Клуб анансаваў шэраг актыўнасцяў з нагоды дня памяці нацыянальнага героя Беларусі.
Апроч непасрэдна матчу наведвальнікаў чакаюць:
✔ Гусары ВКЛ, сярэднявечныя забавы, рэканструкцыя двубою, выстава сярэднявечнага вайсковага рыштунку ✔ Майстар-клас па сярэднявечных танцах ✔ Дзіцячая зона ад адукацыйнага цэнтру «Крочым разам!»✔ Вялікая зона ад QUVALDA — гульнявая прастора
Больш інфармацыі пра мерапрыемства ў суполках падзеі ў Фэйсбуку і УКантакце.
Паводле прэс-рэлізу