«Пайшоў вон, ты і твой АМАП!». Тысячы пенсіянераў узялі ўдзел у традыцыйным Маршы мудрасці (фота, відэа)
Людзі сталага веку ў чарговы раз выступаюць за перамены
Відэа «Кулуары Kyky»
Пенсіянеры сабраліся каля Чырвонага касцёла на Плошчы Незалежнасці і рушылі ўздоўж праспекта Незалежнасці.
Крыніца — «Баста».
Крыніца — «Еўрарадыё»
Крыніца — «Наша Ніва».
Крыніца — «Кулуары Kyky».
Калона удзельнікаў марша расцягнулася ад гасцініцы «Мінск» да будынка КДБ.
І пакуль мы ставілі гэтыя відосы, людзі ўжо дайшлі да Кастрычніцкай плошчы. Беларускія пенсіянеры — самыя шпаркія ў свеце. Бо ганяюць на ўсю моц.
Крыніца — «Мая краіна Беларусь».
Фота TUT.BY.
Карэспандэнт «Новага Часу» сведчыць, што калона ўжо дайшла да Цырка.
Наш карэспандэнт зафіксаваў, як дДзеці падтрымліваюць дзядуль і бабуль.
Зацаніце маштаб!
Крыніца — «Мая краіна Беларусь».
Удзельнікі марша дайшлі да плошчы Якуба Коласа, усклалі кветкі да помніка паэту. Пасля яны запалілі ліхтарыкі на мабільных тэлефонах і паспявалі «Купалінку».
Каля 17-ай гадзіны марш пенсіянераў, пасля спеваў і танцаў, завяршыўся на плошчы Якуба Коласа. Паведамляецца, што ў раёне парка Горкага былі затрыманні.