У Мінску затрымалі медыкаў
Сёння ўвечары ў Мінску невялікая група медыкаў выйшла на пратэст. Не абыйшлося без затрыманняў.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты», невялікая група медыкаў сёння ўвечары прыйшла да БДМУ, каб падтрымаць студэнтаў, якіх адлічылі за грамадзянскую пазіцыю. Медыкі рушылі маршам уздоўж праспекта Дзяржынскага ў знак салідарнасці з адлічанымі студэнтамі БДМУ, скандуючы «Медыкі з народам!».
Раптам да пратэстоўцаў пад'ехалі два бусы з АМАПам і пачаўся хапун на Дзяржынскага, не даходзячы да Грушаўкі. Выкралі 6-8 медыкаў, яны былі ў белых халатах, паведамляецца пра дзвюх жанчын.
Астатнія медыкі наўмысна хацелі лезці ў бус, каб не кідаць калегаў. Але амапаўцы сказалі: «Жанчыны нам сёння не патрэбныя».
Імёны затрыманых лекараў:Салавей СтасЗміцер і Ірына МаркелавыМайскі ЯўгенГлазкін ЛеанідВольга СтэфановічРуслан, урач-неўролаг з РНПЦ