У цэнтры Мінска пачынаюць перакрываць рух з-за мерапрыемстваў да Дня горада

У выхадныя сталіца будзе адзначаць Дзень горада. Але ўжо сёння пачынаюць перакрываць некаторыя дарогі і нават веладарожкі. У прыватнасці, каля Палаца спорту. Пра гэта папярэджвае прэс-служба Мінскага гарвыканкама.

mynalum_1536054391636.jpg_thumb_1338x752.jpg


Што змяняецца сёння

Каля Палаца спорту з 14.00 да 21.00 сёння і заўтра з 11.00 да 23.00 будзе праходзіць мотафестываль H.O.G. Rally Minsk 2019.
Па гэтай прычыне сёння будзе закрыты рух для раварыстаў па дарожцы ад вуліцы Мельнікайтэ да праспекта Пераможцаў (будынка спарткомплексу «Працоўныя рэзервы») з 14.00 да 21.00.
А ўжо ў ноч на суботу з 23.00 да 01.00 закрыюць рух для ўсяго транспарту па праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту (на ўчастку ад праспекта Машэрава да Незалежнасці). У гэты час там будуць рэпеціраваць G-Drive Дрыфт.

І што — заўтра

Ужо 14 верасня закрыюць веладарожку ад вуліцы Мельнікайтэ да праспекта Пераможцаў (будынак спарткомплексу «Працоўныя рэзервы») з 11.00 да 23.00.

Як будзе хадзіць транспарт

У той жа дзень з 11.30 да 13.30, на час правядзення мотапараду, закрыюць рух па маршруце: праспект Незалежнасці - вуліца Леніна - праспект Пераможцаў - праспект Машэрава.
А з 13.30 да 13.50 закрыюць рух на праспекце Пераможцаў (на ўчастку ад праспекта Машэрава да Незалежнасці), ужо на час правядзення G-Drive дрыфту.

Паводле news.tut.by