У Беларусі за суткі 1912 новых выпадкаў COVID-19

Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 1912 новых выпадкаў COVID-19. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 613 927 інфікаваных.

orig_16361125550lmivoaokhdyeizr63ddtjaj6qvnioosxnmn6ecl.jpeg


З учорашняга дня выпісаныя 3044 пацыенты. Усяго ачунялі 590 252 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 4745 пацыентаў. За суткі зарэгістравана 15 смяротных выпадкаў.

Усяго праведзены 9 847 321 тэст. З іх з учорашняга дня выканана 33 205 даследаванняў.