Яшчэ шэсць чалавек прызналі палітзняволенымі
Гэта Андрэй Сцепанькоў, Аляксандр Галкоўскі, Багдан Шымановіч, Юрый Нагорны, Андрэй Чарнеўскі, Алег Гармазінскі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Андрэй Сцепанькоў змешчаны пад варту па арт. 130 і 369 КК, Аляксандр Галкоўскі і Багдан Шымановіч накіраваныя ў ПУАТ па арт. 368 КК, Юрый Нагорны накіраваны ў ПУАТ па арт. 369 КК, Андрэй Чарнеўскі накіраваны ў ПУАТ па арт. 370 КК, Алег Гармазінскі накіраваны ў калонію па арт. 368 КК.