У Беларусі — 700 выпадкаў заражэння каронавірусам і 13 смерцяў пацыентаў

У панядзелак, 6 красавіка, Мінздароўя паведаміла новую статыстыку: 700 выпадкаў заражэння каранавірусам і 13 зарэгістраваных смерцяў пацыентаў. За апошнія двое сутак з медустаноў выпісана 355 пацыентаў.





На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. Асноўная частка — асобы першага кантакту, якія былі выяўленыя ў ходзе эпідрасследаванняў і на момант тэсціравання знаходзіліся ў стацыянарах.

У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў тэлеграм-канале.

Пасля праходжання лячэння паправіліся 53 чалавекі. Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісана 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні.

Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.

На сёння ў Беларусі праведзена больш за 40 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэставання задзейнічана 13 лабараторый.

Між тым, у Расіі за суткі — амаль тысяча хворых. За суткі ў Расіі колькасць інфікаваных каронавірусам COVID-19 вырасла на 954 чалавекі — усяго да 6 343. Пры гэтым 406 чалавек паправіліся, а 47 — памерлі. Ва Украіне зафіксавана 1319 выпадкаў COVID-19: 38 чалавек памерлі, а 28 пацыентаў паправілі.

Паводле www.zviazda.by, Официальный Минздрав, korrespondent.net