У Беларусі — 1066 выпадкаў каронавіруса

У Беларусі з пачатку ўспышкі зафіксавана 1066 выпадкаў каронавіруса. 77 чалавек паправіліся. Новых выпадкаў смерці ад каронавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі не зарэгістравана, раней паведамлялася аб 13 смерцях. Статыстыка апублікаваная на афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

Фота: minzdrav.gov.by

Фота: minzdrav.gov.by

На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 976 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме.
33 пацыента маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, па іх прайшлі медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў.
Пасля лячэння ачунялі 77 чалавек.
Новых выпадкаў смерці ад каронавіруснай інфекцыі за мінулыя суткі не зарэгістравана.
З пачатку ўспышкі ў Беларусі зафіксаваны самы вялікі прырост колькасці выпадкаў: калі на ўчора, 7 красавіка, іх было 861, то ўжо сёння, 8 красавіка — 1066. Гэта на 205 выпадкаў больш. На афіцыйным інтэрнэт-партале аб развіцці сітуацыі з каронавірусам у Беларусі пазначана, у якіх рэгіёнах больш за ўсё выпадкаў заражэння.
У Мінску 601 чалавек з каронавірусам  шпіталізаваны, 45 ачунялі, 5 памерлі.
У Віцебскай вобласці 200 чалавек з каронавірусам  шпіталізаваны, 30 ачунялі, 5 памерлі.
У Мінскай вобласці 104 чалавекі з каронавірусам  шпіталізаваны, 1 ачуняў, 3 памерлі.
У Гомельскай вобласці 32 чалавекі з каронавірусам  шпіталізаваны, 1 ачуняў.
У Магілёўскай вобласці 25 чалавек з каронавірусам  шпіталізаваны.
У Гродзенскай вобласці 11 чалавек з каронавірусам  шпіталізаваны.
У Брэсцкай вобласці 3 чалавекі з каронавірусам  шпіталізаваны.
У Беларусі ў барацьбе з COVID-19 задзейнічаны 25 тысяч медыкаў. Менавіта дзякуючы іх зладжанай і выразнай працы ўдаецца кантраляваць распаўсюд інфекцыі.
У бальніцах на сёння для пацыентаў з каронавіруснай  інфекцыяй прадугледжана больш за 7 тысяч месцаў.
Па стане на 8 красавіка ў Беларусі праведзена каля 46 тысяч тэстаў на каронавірусную інфекцыю. Для тэставання задзейнічана 13 лабараторый.
tut.by