Трое аўтамабілістаў падалі заяўку на аўтапрабег па праспекце
Віктар Карняенка, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька 20 снежня падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне аўтапрабегу па праспекце Незалежнасці ў нядзелю, 5 студзеня, з 12 да 13 гадзін.
«Гэта акцыя супраць ўвядзення аўтамабільнай пошліны, — растлумачыў мэта аўтапрабегу Анатоль Лябедзька. — Мы ўсе — аўтамабілісты, і дзеянні ўладаў тычацца непасрэдна кожнага з нас. Роўна як і
мільёнаў іншых. Калі не супрацьстаяць, не процідзейнічаць дзеянням нахабнай улады, то гэтай пошлінай справа не абмяжуецца. Чалавек у Беларусі — бяспраўная істота, у якой няма ніякіх правоў, адны абавязкі. З меркаваннем людзей
даўно перасталі лічыцца. Трэба супраціўляцца, і тут добрыя ўсе спосабы і магчымасці. Як прыклад, нам удалося прымусіць ўлады прыпыніць шэраг ідыёцкіх ініцыятыў, такіх, як 100- даляравая пошліна на
выезд за мяжу або падатак на "дармаедаў"».
На пытанне, што будзе, калі гарадскія ўлады не дазволяць акцыю, Анатоль Лябедзька адказаў: «Праспект Незалежнасці — гэта не пешаходная зона. І 5 студзеня праезд па ім адкрыты. Значыць, будзем
рухацца. А тых, хто паставіў аўто на прыкол да пачатку дачнага сезону, запрашаем прагуляцца ў гэты час ўздоўж праспекта».