Супраць пенсіянераў падчас маршу прымянілі святлашумавыя гранаты і газ
Супраць бабуль і дзядуль на маршы ў мінску сілавікі прымянілі спецсродкі. Ёсць пацярпелыя, пацверджаныя затрыманні.
Каля БНТУ супраць пенсіянераў прымянілі слезацечны газ. Паведамляецца, што туды прыехала хуткая.
Але пенсіянеры не здаюцца і даюць адпор сілавікам
Апроч слезацечнага газу, паведамляецца пра выкарыстанне супраць пенсіянераў петардаў
Ты м часам мінская міліцыя пацвердзіла затрыманні на сённяшняй акцыі ў Мінску.
Паведамляецца пра выкарыстанне супраць дэманстрантаў святлашумавых гранат