Прама цяпер па ўсім Мінску адбываюцца акцыі салідарнасці з пенсіянерамі, ёсць затрыманні
У адказ на жорсткія дзеянні сілавікоў адносна пенсіянераў, якія выйшлі сёння на марш, жыхары Мінска ў розных раёнах выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці і перакрываюць рух.
Як перадае «Наша Ніва», жыхары суседняга квартала заблакавалі рух аўтамабіляў на вуліцы Ціміразева ў Мінску. Акрамя таго, быў заблакаваны рух на вуліцы Куйбышава ля Асмалоўкі.
Тым часам паведамляецца пра затрыманні.
На Каменную горку прыехалі сілавікі, затрымліваюць людзей.
Як піша «Радыё Свабода», з вайсковай часткі 3214 ва Уруччы выехалі 5 машын з вайскоўцамі і накіраваліся ў горад.
Нагадаем, сёння ў Мінску адбыўся другі марш пенсіянераў, які сабраў некалькі тысяч удзельнікаў. Сілавікі ўжылі супраць дэманстрантаў спецсродкі: святлошумавыя гранаты і пярцовы газ. Былі затрыманні.