Суд знайшоў парушэнні ў дзеяннях суддзі па справе Belarus Press Photo

Гродзенскі абласны суд знайшоў парушэнні ў дзеяннях суддзі па справе Belarus Press Photo. Але адмовіўся распачынаць супраць Аляксандра Давыдава дысцыплінарную вытворчасць.



pf051.jpg

Юлія Дарашкевіч з альбомам Belarus Press Photo

У красавіку суддзя Ашмянскага раёна адмовіўся дапусціць сябраў ГА “БАЖ” і РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт” у якасці прадстаўнікоў грамадскасці ў працэс аб прызнанні альбомаў “Прэс-фота Беларусі 2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Прадстаўнікі ГА “БАЖ” і РПГА “БХК” мелі намер бараніць арганізатараў фотаконкурсу і выказаць у працэсе пазіцыю сваіх грамадскіх аб’яднанняў, што прадугледжана беларускім заканадаўствам.

У адказ на адмову ГА “БАЖ” звярнуліся ў Гродзенскі абласны суд з патрабаваннем прызнаць вынікі суда неправамоцнымі, а суддзюАляксандра Давыдава прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці.

У сваім адказе, датаваным 28 чэрвеня, Гродзенскі абласны суд прызнаў парушэнні з боку суддзі Аляксандра Давыдава і паведаміў ГА “БАЖ”, што ў сувязі з дапушчанымі парушэннямі ў адрас старшыні суда ў Ашмянах быў накіраваны ліст з указаннем прадухіліць падобныя выпадкі.

image0016_2_1_.jpg

Барыс Гарэцкі, Прэс-служба ГА "БАЖ"