Суд над Паўлам Вінаградавым: 5 сутак арышту
Лідар моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў асуджаны сёння судом Першамайскага раёна на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Суд над актывістам “ЗменыПаўлам Вінаградавымадбыўся ў панядзелак, 17 снежня. Разгляд адміністратыўнай справы быў прызначаны на 9-30 у судзе Першамайскага раёна Мінска.
12 снежня Павел Вінаградаў быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёна, дзе ён знаходзіцца пад наглядам і абавязаны тут адзначацца. Аднак супрацоўнікі міліцыі адвезлі яго ў Першамайскі РАУС Мінска, дзе быў складзены акт аб адміністратыўным правапарушэнні (арт. 23.34 КаАП ЗБ). Затым яго адвезлі ў суд, падчас якога з-за немагчымасці прысутнічаць на судзе адваката, з якім у Вінаградава было заключанае пагадненне, разгляд справы быў перанесены на 17 снежня.
Ягоная жонка Святлана не выключае, што затрыманне мужа звязанае з чарговай акцыяй пратэсту цацак, якая прайшла 10 снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі.