Справа Бандарэнкі ў судзе. За тры бойкі яму пагражае да 10 гадоў
У Кастрычніцкі суд Мінску паступіла крымінальная справа былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформа інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве.
Мінула 3 месяцы, як арыштавалі былога палітвязня, цяпер ужо і былога кіраўніка «Платформы інавэйшн» Андрэя Бандарэнку. Крымінальную справу Андрэя Бандарэнкі вёў Следчы камітэт.
Днямі справу перадалі ў Кастрычніцкі суд Мінску, дзе яна і будзе разглядацца. У Кастрычніцкім судзе паведамілі, што справу Бандарэнкі атрымалі, але дзень суду яшчэ невядомы. Працэс прызначаць на
ліпень, мяркуе калега Андрэя Бандарэнкі, праваабаронца Алёна Красоўская-Каспяровіч, якая нядаўна заступіла на пасаду кіраўніка «Платформы»:
Паводле следзтва, Андрэй Бандарэнка нібыта ўчыніў злоснае хуліганства: два эпізоды справы — пра збіцьцё жанчын, яшчэ ў адным фігуруе бойка з мужчынам. Як мяркуе праваабаронца, былы
палітвязень Мікіта Ліхавід, гэты эпізод падобны да правакацыі. Мікіта быў сведкам таго, як Андрэй Бандарэнка, выходзячы з кавярні, сутыкнуўся з мужчынам, які нібыта яго чакаў:
Усе тры эпізоды, якія расследаваліся, трапілі ў крымінальную справу. Паводле Алёны Красоўскай-Каспяровіч, следчыя лічаць, што віна Андрэя Бандарэнкі ў судзе будзе даказаная.
Ці прызнае сябе вінаватым Андрэй Бандарэнка? Алёна Красоўская-Каспяровіч распавяла, што ў першых лістах з ізалятару Андрэй выказваў раскаянне ў сваіх учынках, але што да ягонай пазыцыі ў судзе,
то пакуль яна невядомая:
Андрэю Бандарэнку пагражае 10 гадоў зняволеньня. Ягоныя калегі спадзяюцца, што пакаранне будзе значна меншым. Тое, што праваабаронца раней прыцягваўся да суду, паводле Алёны
Красоўскай-Каспяровіч, не павінна разглядацца як абцяжарваючыя абставіны, бо ў выніку тады Андрэй Бандарэнка быў апраўданы і судзімасць з яго знялі.
Утрымліваюць Андрэя Бандарэнку ў ізалятары на Валадарскага. Паводле Алёны Красоўскай-Каспяровіч, на ўмовы ўтрымання ён не скардзіўся.
svaboda.org