Спыніць пераслед!
Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ і Моладзевая ініцыятыва StudAlliance выказваюць заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася вакол студэнта ЕГУ Мікалая Дзядка.
Мікалай Дзядок, студэнт 2 курса завочнай формы навучання ЕГУ, ужо больш за месяц утрымліваецца ў СІЗА–1 Мінска. Неабгрунтаваныя абвінавачанні не могуць не выклікаць занепакоенасці яго
далейшым лёсам.
Хлопец быў затрыманы 3 верасня 2010 года ў якасці падазронага па справе «Аб нападзе на амбасаду Расійскай Федэрацыі».

Не сабраўшы дастатковай колькасці доказаў, тэрмін ўтрымання Мікалая працягнулі па іншай справе — «Аб нападзе на Дом прафсаюзаў».
Аднак калі абвінавачанне і па другім правапарушэнні не набыло належнай падставы, Мікалай быў затрыманы як падазроны па справе «Аб нападзе на аддзяленне
«Беларусбанка».
Праз больш як 20 сутак арышту, Мікалай быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ля Генштаба Беларусі, і 1 кастрычніка яму было прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 339
— «хуліганства».
Прадстаўнікі студэнцкай супольнасці ЕГУ прынялі адпаведную заяву, дзе сказана: «Мы рашуча выступаем супраць варварскіх, абсурдных метадаў працы беларускіх спецслужбаў і праваахоўных органаў.
Мы заклікаем студэнцкую супольнасць Беларусі, незалежныя моладзевыя арганізацыі, беларускіх праваабаронцаў, а таксама ўсіх, хто занепакоены бесперапыннай самаўпраўнасцю і беззаконнем, што пануюць у
беларускіх сілавых ведамствах, праявіць салідарнасць ва ўсеагульнай маральнай падтрымцы Мікалая Дзядка, далучыцца да патрабавання неадкладна вызваліць яго з-за кратаў і спыніць пераследы грамадска
актыўнай моладзі».