Службовых асобаў «Мінсктрансу» затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабараў

Работнікі ўпраўлення ДФР КДК па Мінскай вобласці і Мінску правялі затрыманне ў момант перадачы грошай.

Ілюстрацыйнае фота sb.by

Ілюстрацыйнае фота sb.by

Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, мэта хабараў была ў лабіяванні інтарэсаў камерцыйных структур пры правядзенні закупак.
Паводле інфармацыі КДК, службовыя асобы УП «Мінсктранс» сістэматычна атрымлівалі грашовыя сродкі ад кіраўнікоў камерцыйных структур «за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб пастаўках таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак» у аўтобусныя і тралейбусныя паркі Мінска.
У працоўным кабінеце аднаго з затрыманых выявілі 30 тысяч долараў і банкаўскія аблігацыі чатырох беларускіх банкаў на прад'яўніка на агульную суму 500 тысяч долараў.
У дачыненні да падазроных распачалі крымінальныя справы.
naviny.by