СК узбудзіў крымінальную справу па рэканструкцыі Купалаўскага тэатра
Справа ўзбуджаная па крадзяжу сродкаў, накіраваных на рэканструкцыю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Падазраваным з'яўляецца службовая асоба ВПУП «Белмашсервіс».
Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула
прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Па дадзеных следства, падазраваны ў траўні 2013 ашуканскім шляхам завалодаў 400 млн. рублёў бюджэтных сродкаў, выдзеленых ААТ «Аб'яднаная дырэкцыя будаваных
аб'ектаў» для правядзення рэстаўрацыйна-аднаўлечных работ Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы.
Падрабязнасці крадзяжу пакуль не раскрываюцца. Аднак вядома, што справа ўзбуджаная па матэрыялах праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю і Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі
злачынствамі (ГУБЭЗ) МУС.
Сама кампанія Белмашсервіс працуе на рынку з 1995 года і займаецца вытворчасцю і пастаўкай офіснай мэблі. І менавіта па пастаўцы мэблі ў Купалаўскі тэатр КДК не так даўно прад'яўляў
прэтэнзіі культурным будаўнікам .
Па дадзеных Камітэта дзяржкантролю, у Купалаўскі тэатр была закуплена мэбля агульным коштам у 3,6 мільярда рублёў па відавочна завышанай цане. Гэтак, адно толькі крэсла ў кабінет дырэктара на 41
млн. рублёў, а тумбачка сакратара — 58 млн. рублёў.
Нагадаем, што зараз рознымі праваахоўнымі і кантралюючымі органамі праводзяцца праверкі ходу рэканструкцыі Купалаўскага тэатра, якая ўжо падыходзіць да канца.
Рэканструкцыю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы праводзіць ААТ «Аб'яднаная дырэкцыя будаваных аб'ектаў» Міністэрства культуры. Прычым ідзе гэтая
рэканструкцыя з 2010 года. За гэты час два дырэктара гэтай арганізацыі трапілі пад следства, яшчэ аднаго адхілілі ад пасады.
Гэта першая крымінальная справа, распачатая менавіта па асваенню сродкаў, накіраваных з бюджэту на рэканструкцыю тэатра. Аднак парушэнняў у гэтай сферы было выяўлена так шма, што відавочна
будуць і іншыя справы.
Цікава, што ход рэканструкцыі тэатра асабіста кантралюе Лукашэнка, якому таксама дакладваюць аб усіх выяўленых парушэннях.
Першая рэакцыя кіраўніка ўжо рушыла ўслед. У сераду 2 кастрычніка ён абвясціў вымовы віцэ-прэм'еру Анатолю Калініну і былому міністру культуры, а цяпер амбасадару Беларусі ў Францыі Паўлу
Латушку. Вымовы абвешчаныя за парушэнні ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў і павелічэнне тэрмінаў рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я.Купалы.
ej.by