Сёстры Міронцавы прызнаныя «схільнымі да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю»
Палітзняволеных Анастасію і Вікторыю Міронцавых у гомельскай калоніі паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю», паведамляюць праваабаронцы.
Палітзняволеных Анастасію і Вікторыю Міронцавых, якія адбываюць пакаранне ў гомельскай калоніі, паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Раней сёстры стаялі толькі на прафілактычным уліку як «схільныя да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».
Нагадаем, сясцёр Міронцавых абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. 1 красавіка Анастасію Міронцаву асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў.
Падтрымаць дзяўчат лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Міронцавай Вікторыі Віктараўне,
Міронцавай Анастасіі Віктараўне.