Сёння ўвечары вызваляюць журналіста Аляксандра Ярашэвіча
Аляксандра маюць выпусціць з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна а 21.00.
Нагадаем, што сябраў ГА “БАЖ” Дзмітрыя Галко і Аляксандра Ярашэвіча затрымалі ўвечары 6 мая.
Журналістаў даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы. На наступны дзень журналістаў прызналі вінаватымі ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі і асудзілі да розных тэрмінаў арышту: Галко — на 10 сутак, Ярашэвіча — на 12.
У панядзелак, 13 мая, адвакат асуджаных Аляксандр Галіеў абскардзіў прысуды журналістам, якія адбываюць арышт.