Сёння — Раство
Каталіцкія, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі святкуюць сёння Божае Нараджэнне (Каляды, Раство).
Святочныя службы пройдуць сёння ў мінскіх касцёлах.
У 13:00 і 13:30 — у Архікатэдральным касцёле на Пляцы Волі;
у 11.00, 12.30, 17.00, 19.00 у касцёле на Залатой Горцы;
у 14:00 і 18:00 у Кальварыйскім касцёле,
у 11.00, 13.00, 15.00, 16.00, 17.00, 19.00, 21.00 у Чырвоным касцёле (св. Сымона і Алены).
Пройдуць таксама службы ў мінскіх касцёлах у мікрараёнах, а таксама ў Грэка-каталіцкім цэнтры.
Так, у парафіі Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы ў грэка-каталіцкай капліцы Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ д. 6) а 12-й пачнецца літургія і а ў 13:00
— Батлейка для дзяцей, міжпарафіяльная калядная праграма.
Напярэдадні свята з пастырскім пасланнем да вернікаў звярнуўся мітрапаліт Мінска-Магілеўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.