Сёння — Яблычны Спас у праваслаўных

Праваслаўныя святкуюць 19 жніўня, Перамяненне Гасподняе — або Яблычны Спас.



kola_sviatau_razvarot02_800x283.jpg

Незадоўга да Галгофы, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай як святло». Апосталы пабачылі, як прарокі Ілля і Майсей гавораць са Збаўцам. «І вось светлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: «Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!», — стаіць у Евангеллі.

Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас, кажа народная мудрасць.

Калi буслы не адлятаюць да Спаса, то зiма будзе мяккая i цёплая. Якi другi Спас, такi i студзень.

budzma.by__wp_content_uplo_4796a1ca6f16d4a84c07a9f227c2ef4f.jpeg

nn.bybudzma.by

Аздаблденне — паштоўка “Спас” з набору “Кола святаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Дзе набыць? Шукайце ТУТ.