Сёння 180-я гадавіна з дня нараджэння Віктара Каліноўскага
Сёння, 21 красавіка, 180-я гадавіна нараджэння Віктара Каліноўскага. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага нарадзіўся 21 сакавіка ў 1833 годзе ў вёсцы Мастаўляны, што на Беласточчыне. Паміж братамі была 5-гадовая розніца.
Гісторык, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч упэўнены, што Віктар Каліноўскі таксама павінен шанавацца ўсім беларускім народам:
— Віктар Каліноўскі — адзін з забытых героеў Беларусі. Ён не праславіўся так, як ягоны брат, таму што ён не прыняў удзел у гэтым паўстанні, ён проста памёр, не дажыў да гэтага паўстання. Але тое, што ён працаваў на яго, працаваў на свабоду народаў, тое, што ён уплываў на фармаванне светапогляду свайго брата — гэта несумненна. І таму ён шануецца ў памяці свядомых беларусаў, памяці інтэлігентных беларусаў. А павінен шанавацца ў памяці і ўсяго беларускага народу, — адзначыўАлесь Краўцэвіч.
Віктар Каліноўскі сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў з польскамоўнай газетай «Słowo». Восенню 1862 года захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гарадзенскай губерні, дзе і памёр.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя