Сям'і мужчыны, знойдзенага павешаным у міліцэйскай машыне ў Нясвіжы, адмовілі ва ўзбуджэнні справы
Сям'я мужчыны, якога ў лістападзе мінулага года знайшлі павешаным у міліцэйскай машыне ў Нясвіжы, дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы. Абласная пракуратура і Следчы камітэт не бачаць для гэтага падстаў. Пра гэта TUT.BY распавяла сястра загінулага.
На днях сястра загінулага атрымала адказ з пракуратуры ў адказ на свой зварот. З яго яна даведалася, што яшчэ 17 траўня Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці было адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
«Падчас праверкі не ўстаноўлена наяўнасць дастатковых дадзеных, якія паказваюць на прыкметы здзяйснення злачынства, бо Абрамовіч, знаходзячыся ў адсеку для затрыманых у службовым аўтамабілі, здзейсніў самагубства шляхам павешання», — гаворыцца ў адказе абласной пракуратуры.
Абласная пракуратура вывучыла вынікі праверкі і пагадзілася з высновамі следчых. Паказана, што «ўсё пацвярджаецца аглядам месца, вынікамі судова-медыцынскай экспертызы, апытаннем сведкаў і вывучэннем відэарэгістратара».
У адказе пракуратуры таксама ўказана, што «фактаў супрацьпраўных дзеянняў, прычынення цялесных пашкоджанняў або давядзення да самагубства не ўстаноўлена, таму ў дзеяннях двух супрацоўнікаў міліцыі не бачыцца прыкмет злачынства па арт. 428 (службовая халатнасць) КК Беларусі.
«Устаноўлена, што Сяргей Абрамовіч прадпрымаў актыўныя дзеянні, каб пакончыць з сабой», — адзначылі ў пракуратуры.
Сястра загінулага, Іна, у сваю чаргу адзначыла, што аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы яна даведалася з адказу пракуратуры, а не ад следства. Сям'я не згодна з такімі высновамі і будзе абскарджваць адмову аб узбуджэньні крымінальнай справы.
Нагадаем, 29 лістапада ў міліцэйскай машыне ў Нясвіжскім раёне знайшлі повешенным 48-гадовага мужчыну. Ён знаходзіўся ў спецыяльна абсталяваным адсеку службовага УАЗ «Патрыёт», дзе яго перавозілі ва ўпраўленне за адміністрацыйнае правапарушэнне.
Па факце гібелі праводзяць праверку следчыя, дакладную прычыну смерці ўсталююць эксперты. Паведамлялася, што міліцыя праводзіць сваё разбіральніцтва, каб высветліць, ці маглі супрацоўнікі прадухіліць трагедыю.
Родныя загінулага не вераць у суіцыд, бо не ўбачылі на целе мужчыны характэрных слядоў ад павешання, і прычын для такога ўчынку — таксама. Ім незразумела, як можна было здзейсніць такія дзеянні ў абмежаванай прасторы і чаму пры ім засталіся шнуркі ад абутку.