Ператрусы і затрыманні ў шматкватэрным мінскім доме на Дзяржынскага, 119 (абноўлена)
Пра гэта ад самай раніцы паведамляюць чытачы.
Сёння раніцаў пачаліся ператрусы ў мінскім шматкватэрным доме па адрасе праспект Дзяржынскага, 119. Паведамляецца, што прыехаўшыя на некалькіх «бусіках» сілавікі наведваюць розныя пад'езды, грукаюцца ў дзверы «паводле спісу». Таксама адзначаюць, што «глядзяць сімволіку і тэлеграм». Панятымі нібыта выступаюць супрацоўнікі ЖКГ.
UPD. Паводле новых дадзеных, на Дзяржынскага, 119 прыходзілі да тых, каго з палітычных матываў затрымлівалі раней. Такія ж рэйды ўжо праводзіліся ва Уруччы.