Сяргею Каваленку далі мільён рублёў штрафу

Віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку асудзілі паводле абвінавачанняў хуліганстве. Замест прызначанай на пачатку суддзі Наталлі Карабліной сёння працэс вяла суддзя Першамайскага раённага суда горада Віцебска Валянціна Кісмярожкіна.


 



untitled10.jpg

Залю ахоўвала міліцыянты ў форме. Яшчэ да пачатку суду ў самой залі было больш за 20 чалавек — міліцыянтаў у форме і людзей у цывільным. Іншых людзей у залю пусцілі толькі пасля таго, як яны пачалі пагражаць паскардзіцца старшыні суда. Каваленка запатрабаваў, каб працэс вёўся на беларускай мове. Суддзя адмовіла, сказала, што прысутнічае перакладчык. У суд прыехаў адвакат Каваленкі.

Увечары 25 сакавіка актывіста затрымалі абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы і аштрафавалі. У пратаколе напісана, што Каваленка ішоў па праезнай частцы вуліцы 2-я Прадольная. Гэта заўважыў міліцэйскі патруль, пад'ехаў на машыне, зрабіў заўвагу. І нібыта Каваленка ў нецэнзурнай форме адмовіўся сысці на ходнік. Тады яго затрымалі нібыта за хуліганства. Гэта пацвярджаюць сведкі — супрацоўнікі патрульна-паставой службы Першамайскага раёна Аляксей Новікаў і Аляксандр Давыдоўскі. Яны кажуць, што падчас размовы з Каваленкам звярнулі ўвагу на пах алкаголю.
 

Каваленку павезлі на медычнае асведчанне — праверыць на наяўнасць алкаголю ў крыві. Сведка Аляксандр Лебедзеў, доктар псіхіятр-нарколаг кажа, што Каваленка праходзіў тэст адмовіўся. Але, паводле Лебедзева, пах алкаголю адчуваўся, і Каваленка быў пачырванелы — на падставе знешніх прыкмет лекар засведчыў, што той быў нецвярозы.

Сяргея Каваленку абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На яго склалі пратакол за брыдкаслоўе ды за тое, што ён «размахваў рукамі».

Ноч з 25 на 26 сакавіка Каваленка правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Назаўтра, пасля абвяшчэння перапынку ў судзе, актывіста адпусцілі з-пад варты.

Паводле жонкі апазіцыянера Алены Каваленкі, некалькі дзён перад затрыманнем каля іх дому дзяжурылі незнаёмыя машыны.

www.svaboda.org