САУ “Мста-С” 17-й АМСБр пад Наваазоўскам (відэа)

Каманда Informnapalm.org у межах OSINT-выведкі працягвае збіраць бясспрэчныя факты непасрэднага ўдзелу расейскай арміі ў неабвешчанай вайне супраць Украіны.



vozle_sau_boevik.jpg

У выніку новага расследавання былі выяўленыя і ідэнтыфікаваныя артылерыйскія падраздзяленні 17-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65384, месца дыслакацыі — Шалі, Чачня) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай вайсковай акругі (ПВА) ЗС РФ, якое мінулае восені прымала ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе на Марыупальскім напрамку.

Дзякуючы інфармацыі і фотаматэрыялу, якія былі атрыманыя ў выніку вывучэння і аналізу профілю сацсетак патэнцыйнага фігуранту гаагскага трыбуналу, вайскоўца самаходнага артылерыйскага дывізіёну 17-й АМСБр сяржанта Канстанціна Нв-Пашыніна (“Укантакце”: ID 218715797, архіў: https://archive.is/D2w92), удалося выявіць “баявы шлях” артылерыстаў гэтага вайсковага злучэння — ад выезду напачатку лета 2014 году на “вышкалы” ў Валгаградскую і Астраханскую вобласці (дзе прызначаныя для перакідвання ва Украіну тактычныя групы расейскіх войскаў праходзяць зладжванне і баявую падрыхтоўку), да наступнай адпраўкі ў Растоўскую вобласць і іхнага перакідвання на Данбас.

informnapalm.org__wp_content_uplo_14df37d06fb0700e90d041ad8e6b80c0.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_ad3fc18249b3e0543c911940c443724d.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_59b1fb4b92e994350059afd4740471c0.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_86486f6a7cd0a869e018df6c953d5147.jpeg

  

informnapalm.org__wp_content_uplo_da120c27f7d6f64d8174b7a870e90db9.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_d6c8a78bfdd12caa9c10b045f3c6277f.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_02a0ef3bb8192de055d8aff2f16c2773.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_9e9d2c006db5eda84e2ee7768089d831.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_f0614d9abe91540f69300e8cacd12ac9.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_6ec4126bdeffaf25e3b11abe5d9ee567.jpeg

Апроч звычайнай ідэнтыфікацыі з звыклым маскарадам ад расейскіх вайскоўцаў, якія падчас “растоўска-ўкраінскіх камандзіровак” ператвараюцца на баявікоў “Наваросіі” (нестатутны вонкавы выгляд і форма адзення, белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі), а ўзбраенне і тэхніку маскіруюць пад “набытыя ў ваенторгу”, была вызначаная таксама геаграфія дзеяння артылерыйскага падраздзялення з Чачні на Данбасе з канкрэтнай прывязкай да аб’ектаў і мясцовасці. У прыватнасці, атрымалася вызначыць, што станам на пачатак восені 2014 году САУ “Мста-С” 17-й мотастралковай брыгады знаходзіліся ў раёне ветранога поля Наваазоўскае ВЭС (ветраная электрастанцыя). Глядзіце дэталёвы разгляд:

informnapalm.org__wp_content_uplo_02b844ad89d1c08767a730c5dc974bb7.jpeg

Нягледзячы на ​​тое, што фотаздымкі ў фотаальбоме нашага фігуранту сяржанта 17-й АМСБр К. Нв-Пашыніна выкладзеныя ў розны час (https://vk.com/id218715797?z=albums218715797, архіў:https://archive.is/pzKNX), дзякуючы гэтаму матэрыялу і іншым крыніцам (шэраг відэаролікаў, якія распаўсюджаныя на youtube) атрымалася аднавіць храналогію “растоўска-ўкраінскай” камандзіроўкі і іншыя важныя дэталі:

informnapalm.org__wp_content_uplo_b618ae2c2cab1f42123c0ede14e21c56.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_a89ee36a3fc06f9fc66fc9aaf03d46cd.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_9a8434d09593728a611a1f151c3e2a02.jpeg

– напачатку лета 2014 году, у чэрвені, артылерыйскае падраздзяленне 17-й брыгады, якое было перакінутае з Чачні, было зафіксаванае ў Валгаградскай і ў Астраханскай абласцях, дзе на палігонах Прудбой і Ашулук праходзіць перадкамандзіровачную падрыхтоўку;

 

– напрыканцы ліпеня 2014 году (30 ліпеня) у Растове-на-Доне зафіксаваныя САУ “Мста-С” гэтага падраздзялення, якія перавозіліся на цягачах (гл. скрыншот з відэароліку “Мста-С цыркулююць на цягачах. Растоў-на-Доне. 30.07.2014”);

informnapalm.org__wp_content_uplo_b71c191aee9e363858fc2e2bb4e86950.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_11fb797e8b08cd150899bfc5f88a4a8e.jpeg

– у гэты ж дзень (30.07.2014) тыя ж САУ “Мста-С” на цягачах былі заўважаныя на Таганрожскай шашы (гл. скрыншот з відэароліку “Растоў, “Ваенвед”. Бранетэхніка на Таганрожскай шашы”)

 

Заўвага: Для таго, каб пераканацца ў тым, што гэта тэхніка сапраўды САУ 17-й АМСБр, дастаткова параўнаць іхны камуфляж на прадстаўленых відэароліках з фотаздымкам з альбому нашага фігуранту, вайскоўца 17-й брыгады К. Нв-Пашыніна, — камуфляжы САУ ідэнтычныя. Таксама ў выніку аналізу відэаматэрыялу вызначанае, што адна САУ мае бартавыя нумары, якія зафарбаваныя дзвюма фарбамі: зялёнай і жоўтай. Характэрна, што на фотаздымку ў альбоме можна пабачыць САУ з бартавым нумарам “524”, дзе лічбы “52” знаходзяцца на зялёным фоне, а лічба “4” — на жоўтым.

informnapalm.org__wp_content_uplo_b66d48bdbf4765a41c7803f9553955f4.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_dd308a447f23c15149c28ee09cf3d047.jpeg

– 4 верасня 2014 года зафіксаваная САУ з ідэнтычным камуфляжам у Наваазоўску, сюжэт “Al Jazeera” — “Ukraine rebels advance towards Mariupol”, у якім можна пабачыць, што тыповае мейсца знаходжання бартавога нумару зафарбаванае светлай фарбай. Тут могуць быць два варыянты: альбо гэта не 524 машына, альбо дзеля канспірацыі нумары былі зафарбаваныя яшчэ адным варствам фарбы.

 

Заўвага: у выніку аналізу гэтага відэасюжэту след вылучыць некалькі дэталяў — гэта белыя сцяжкі, якія прывязаныя да антэнаў самаходных установак (хронаметраж 0.12-0.20 хв.), якія таксама можна заўважыць на фотаздымках К. Нв-Пашыніна, і белыя ідэнтыфікацыйныя колы, якія нанесеныя на кабіны аўтатранспарту забеспячэння артылерыйскага падраздзялення (гл. відэа бензавоз “Урал”, хронаметраж 0.10 хв.)

informnapalm.org__wp_content_uplo_7cbace40565f75905fcd67414d0bbddf.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_55307885b90026e1dc7e0f144f9b2c30.jpeg

– ну і нарэшце, 24 верасня 2014 году наш “герой Гаагі” К. Нв-Пашынін выкладвае на сваёй старонцы фотаздымкі САУ “Мста-С” на тле ветранога поля Навазоўскае ВЭС. Здымкі, як мяркуецца, былі зробленыя напрыканцы жніўня — пачатку верасьня. Дзякуючы гэтым аб’ектам атрымалася вызначыць дакладнае мейсца здымкі з геалакацыяй мясцовасці ў раёне ВЭС на тле ветранога поля.

informnapalm.org__wp_content_uplo_af92c01e3f151a1b29cb9175cf103d4e.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_f9f55d1072abd4275b98a23008d9a623.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_d91c95af9bef212bf049a19b672f453e.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_cd871b540a68b93bcbb8133b8c037443.jpeg

Сярод кантактаў К. Нв-Пашыніна (архіў: https://archive.is/gC0zH) можна знайсці і іншых артылерыстаў 17-й АМСБр, якія пабывалі ў “растоўска-ўкраінскай камандзіроўцы”. Напрыклад, нейкі Павал Краўчанка (“Укантакце”: ID 252322040, архіў: https://archive.is/1BHZk). Нягледзячы на ​​яго сціплы фотаальбом, усё ж, удалося выявіць шэраг фотаздымкаў з той жа серыі, што мае і  першы фігурант: “мангал” на гільзах і медальчык “За Доблесць”, якім шчодра адорвае МА РФ “ветэранаў Данбаса”.

informnapalm.org__wp_content_uplo_d39d062288a3b451457d3902c3fcfd06.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_46e4ce58b0f73ea6fa19bfc09a03fefc.jpeg

Нагадваем, што падраздзяленні 17-й АМСБр ПВА з Чачні ў кантэксце “ўкраінскіх камандзіровак” мы неаднаразова фіксавалі раней. Глядзіце тэматычныя спасылкі:

– 17-я АМСБр ПВА ва Украіне

– “Танкіст” – расійскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе

– “Бясслаўныя вырадкі”: помнік вайскоўцам 17-й мотастралковай брыгады ў Шалі

– Фотасведчанне: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 года

– Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны “Ордэнам Мужнасці” за вайну на Данбасе

Аўтар матэрыялу Міхаіл Нет адмыслова для InformNapalm.org.