Сам сабе Ярмошына
Прагноз пераможцы “Палітычнага таталізатара-2015”, у якім трэба было адгадаць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, аказаўся вельмі блізкім да лічбаў, якія 16 кастрычніка агучыў Цэнтрвыбаркам Беларусі.
Паводле абнародаваных 16 кастрычніка афіцыйных вынікаў галасавання, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 83,47%, супраць усіх прагаласавалі 6,32%, за Таццяну Караткевіч — 4,44%, Сяргея
Гайдукевіча — 3,30%, Мікалая Улаховіча — 1,67%, сапсаванымі апынуліся 0,8% бюлетэняў.
Дакладнасць прагнозу ў “Палітычным таталізатары” вызначалася паводле сумы розніц паміж афіцыйнымі вынікамі і лічбамі ў прагнозе ўдзельніка таталізатара. Пераможца, якім стаў
Дзяніс Лаеўскі, даў такі прагноз:
Аляксандр Лукашэнка — 83,32%
Таццяна Караткевіч — 4,15%
Супраць усіх — 6,52%
Сяргей Гайдукевіч — 3,54%
Мікалай Улаховіч —1,20%
Несапраўдныя бюлетэні — 1,27%
“Выбарчая сістэма ў Беларусі зладжана гэтак, што вынікі галасавання загадзя перадвызначаныя. Скажам, на выбарах у Палату прадстаўнікоў пасля рэгістрацыі кандыдатаў можна на 99% сказаць
хто з іх будзе названы дэпутатам і што гэта адбудзецца ў першым туры, — гаворыць першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
— Што да прэзідэнцкіх выбараў, то яшчэ да іх правядзення было ясна каго Цэнтрвыбаркам абвесціць прэзідэнтам”.
Па ягоных словах, “інтрыга палягала хіба ў тым, якога кандыдата, напрыклад, паставяць на другое месца і якія канкрэтна адсоткі галасоў будуць у кандыдатаў у выніковым пратаколе
ЦВК”.
“Палітычны таталізатар-2015” якраз і прапанаваў адгадаць выбарчую калькуляцыю ўладаў. Пераможца даў зайздросна вельмі блізкі да афіцыйных вынікаў прагноз”, —
распавёў Юрась Губарэвіч.
Паводле прэс-службы Руха за Свабоду