Рыбалка ў Беларусі можа стаць платнай

Пра гэта паведаміў падчас анлайн-канферэнцыі старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Юрый Шумскі.



platnaja_rybalka.jpg

На яго думку, неабходна разглядаць пытанне аб увядзенні невялікай платы. «Гэтае пытанне патрабуе, вядома ж, вельмі сур’ёзнай дапрацоўкі, і яно падымалася на нарадах рознага ўзроўню, — сказаў ён.

 

— Досвед шэрагу еўрапейскіх краін (Італіі, Польшчы і іншых) паказвае, што рыбалка ў цэлым павінна быць платнай.

Дзесьці гэта фіш-карта, дзесьці сяброўства ў шэрагах рыбалоўных саюзаў ці таварыстваў».

У якасці прыкладу Юрый Шумскі прывёў Эстонію, дзе рыбалку можна аплаціць з дапамогай мабільнага тэлефона. «Такім чынам, выключаюцца ўсялякія бюракратычныя перашкоды», — лічыць старшыня таварыства рыбаловаў.

nn.by