Роберт Мааскант: «Беларусы жывуць з апушчанымі вачыма»

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» галандзец Роберт Мааскант падзяліўся сваімі ўражаннямі пра Беларусь.



maaskant18.jpg

Сталіцу нашай краіны коўч знаходзіць вельмі чыстым і прыемным горадам. Але пры гэтым адзначае дарагоўлю прадуктовых крамаў.
— Хоць і адзенне нятаннае, — дадае Мааскант, канстатуючы, што сярэдні ўзровень жыцця ў Польшчы, дзе ён раней працаваў, вышэй, чым у Беларусі.
Але, бадай, самае цікавае назіранне Роберта заключаецца ў тым, чым нашы землякі адрозніваюцца ад яго суайчыннікаў.
— З ранняга ўзросту галандскіх дзяцей прывучаюць да адказнасці. Яны павінны вырасці здольнымі браць рашэнне праблем на сябе. Беларусы ж, як мне здаецца, жывуць з апушчанымі вачыма. Ёсць нейкі страх. Узнікае адчуванне, быццам людзі хаваюць позірк і пастаянна праганяюць праз галаву думку: «Толькі б ні я, толькі б ні я. Не чапайце мяне. Я знайду, чым сябе заняць»...
gazetaby.com