Рэпер Яўген Пятроў асуджаны да году калоніі за песню пра Лукашэнку
Суд Добрушскага раёна пакараў годам калоніі агульнага рэжыму рэпера Яўгена Пятрова за абразу Лукашэнкі, якую следчыя знайшлі ў песні аўтарства маладзёна, паведамляе «Вясна».
Песня, за якую судзілі хлопца, мае назву «Лукашенко, уходи».
Яўген Пятроў — грамадзянін Расіі, а
значыць, пасля адбыцця пакарання ён будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі.
Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №3. Невядома, ці будзе маладзён падаваць апеляцыю на
рашэнне раённага суда, бо ў яго не было адваката на працэсе.