Рэпарцёры без межаў пра прысуд Belarus Press Photo 2011
"Апісваць фотаздымкі, сабраныя ў Belarus Press Photo 2011, як "экстрэмісцкія" — гэта і скандальна, і надзвычай смешна", — піша арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" у сваёй заяве.
"Гэтае рашэнне дэманструе цвёрды намер беларускіх уладаў паспрабаваць усталяваць абсалютны кантроль над усімі сродкамі выказвання і інфармацыі. Сцвярджаючы, што яны шакаваныя гэтымі выявамі, КДБ і суд толькі робяць відавочным разрыў паміж рэжымам і грамадствам", — піша RSF.
"Мы просім рэгіянальны суд Гродна адмяніць гэтае ганебнае рашэнне. Гэта адзіны спосаб для судовай сістэмы выблытацца з такой недарэчнай сітуацыі, у якой яна апынулася", — лічыць журналісцкая арганізацыя.
"Рэпарцёры без межаў" падтрымалі конкурс “Прэс-фота Беларусі”, распавёўшы пра сітуацыю на сайце "We Fight Censorship" ("Мы змагаемся з цэнзурай").