Рассельгаснагляд выявіў кішачную палачку ў прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

Федэральная служба Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным кантролі (Рассельгаснагляд) паведаміла 10 жніўня пра выяўленне "бактэрый групы кішачнай палачкі" ў прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. 
 



331b0f5094804e3fdac7279ea1f5aa86.jpg

Фота www.happy-giraffe.ru

Хваробатворныя мікробы выяўленыя пры лабараторных даследаваннях вяндліны, якая паступіла з ААТ "Барысаўскі мясакамбінат", у партыі ялавічыны ААТ "Мёрскі мясакамбінат" і ў партыі тварагу, што паступіў з прадпрыемства ААТ "Савушкін прадукт". Прынята рашэнне "праінфармаваць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі пра выяўленыя вынікі для прыняцця мер па выпуску прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням бяспекі Мытнага саюза". 


Небяспечныя бактэрыі выяўленыя Рассельгаснаглядам у прадукцыі 26 дзяржаў. Па кожнай краіне служба распаўсюдзіла ў суботу асобныя прэс-рэлізы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН