Пробашчу бабруйскай царквы пагражаюць КДБ

Пробашчу стараверскай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Багушоўка Бабруйскага раёна Уладзіміру Вараб'ёву ў райвыканкаме прыгразілі Камітэтам дзяржбяспекі.

1461136678_13001103_265755640427878_1395873866653987853_n_1.jpg


Падставай для пагрозы стала тое, што ў красавіку актывісты аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» дапамаглі прыбраць тэрыторыю парафіі.
«Як гэта вы дапусцілі? Гэта ж палітычная партыя!», сказалі мне ў райвыканкаме. Але я не гляджу, палітычная ці не палітычная. Што тут такога, што яны дапамаглі прыбрацца?» — распавёў ксёндз карэспандэнту Krynica.info.
У красавіку актывісты БХД разам з мясцовымі жыхарамі на тэрыторыі нядзельнай школы стараверскага прыходу ў Багушоўка прыбіралі і вывозілі смецце, палолі грады, саджалі расліны, прыбівалі плінтусы