Сяргея Верамеенку выклікаюць у міліцыю за Свіслацкі фэст
Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Гродне Сяргея Верамеенку выклікаюць у міліцыю за ўдзел у Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў каля месяца таму ў Свіслачы і Якушоўцы.
«Патэлефанаваў Аляксей Вайцешка — міліцэйскі спец па палітычных справах. На гэты раз ён займаецца ўдзельнікамі сёлетняга Свіслацкага памятнага сходу ў гонар каліноўцаў. Запрасіў і мяне «ў госці». На маё пытанне: «Ці наведванне могілак з'яўляецца мітынгам?», адказаў «Так», — адзначыў Сяргей Верамеенка.
Паводле bchd.info