Праз п'янага пешахода сутыкнуліся электрычка і цягнік Масква—Брэст
Пра здарэнне паведамілі карыстальнікі сацыяльных сетак. Інцыдэнт адбыўся непадалёку ад Масквы з цягніком 003Б Масква — Брэст, які адпраўляўся з расійскай сталіцы ў 22:03.
«У цягнік 003 Масква - Брэст, у якім я на дадзены момант знаходжуся, — ўрэзалася электрычка, — піша пасажырка цягніка «Укантакце». - Я сяджу ў апошнім вагоне. Нас так моцна скаланула, што я вылецела з крэсла. Я цэлая. Але правадніца сказала, што наперадзе вагоны ляжаць. Электрычка гармонікам»
У выніку здарэння пацярпелі чатыры чалавекі — па двое з цягніка і электрычкі. Ім аказваецца дапамога.
Ахвяраў удалося пазбегнуць, бо цягнік не паспеў разагнацца.
Крыніца «Інтэрфакса» паведаміла, што вінаватым у інцыдэнце быў п'яны мужчына, які стаў пераходзіць шляху ў неналежным месцы перад надыходзячай электрычкай. Машыніст электрычкі прымяніў экстраннае тармажэнне, у выніку чаго састаў пакаціўся назад і зачапіў цягнік Масква—Брэст, які праходзіў побач.
UPD. МНС Расіі апублікавала спіс пасажыраў, шпіталізаваных пасля сутыкнення цягніка "Масква — Брэст" з электрычкай на захадзе расійскай сталіцы. З 15 чалавек, якія апынуліся ў лякарнях, сямёра да раніцы былі выпісаныя, шасцёра знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Стан яшчэ дваіх пасажыраў ўдакладняецца.
Паводле «Нашай Нівы»