Праваабаронца Наста Лойка ў чарговы раз асуджаная па адміністрацыйным артыкуле

У судзе Першамайскага раёна 14 снежня разгледзелі чарговую адміністрацыйную справу праваабаронцы Насты Лойка. Па выніках суда Насце зноў далі 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства).

photo_2022_11_29_16_25_12_1.jpg


Нагадаем, што Наста Лойка павінна была выйсці на волю 12 снежня, пасля адбыцця трох папярэдніх адміністрацыйных арыштаў запар. Але на волі яна так і не з’явілася.

За апошнія 4 месяцы гэта ўжо шосты суд над Настай. Улічваючы новы адміністрацыйны арышт, Наста будзе знаходзіцца ў няволі 90 сутак, адзначае @humanconstanta.

Наста Лойка была затрымана 28 кастрычніка і пазней тройчы асуджана да адміністрацыйнага арышту. На адным з судоў праваабаронца распавядала пра катаванні: супрацоўнік ГУБАЗіКа ўдарыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на восем гадзін.

У нядаўнім інтэрв'ю «НЧ», незадоўга да затрымання, Наста Лойка распавяла пра непазбежнасць рэпрэсій, сваё нежаданне з'язджаць за мяжу і асабістую місію па абароне правоў чалавека.