Пратэст на беларуска-польскай мяжы

Польскія кіроўцы пратэставалі на КПП “Тарэспаль” на польска-беларускай мяжы. Пратэстоўцы выступаюць супраць высокіх штрафаў за незаконныя перавозкі грузаў праз мяжу.



07896adb_48d5_4b9a_a4de_32efefa8af35.jpg

Людзі патрабавалі выразных правілаў па перавозцы тавараў праз мяжу, асабліва што тычыцца паліва і цыгарэтаў. Кіроўцы таксама патрабуюць, каб штрафы, якія ў апошнія гады рэзка ўзраслі, былі нашмат ніжэйшымі.


Некалькі дзён таму на сайце Бяла-Падляскай мытні з’явілася інфармацыя аб тым, што плануецца прыняць меры, накіраваныя на ліквідацыю камерцыйнага імпарту паліва з суседніх краін. У ёй гаворыцца, што кантрабанда цыгарэт, спіртнога і паліва становіцца сталай крыніцай прыбытку для многіх грамадзян як Польшчы, так і сумежных краін. Такая сітуацыя не можа быць дапушчальнай, у сувязі з гэтым у бліжэйшы час, магчыма, будуць прыняты абмежавальныя меры, зазначаецца ў паведамленні мытні.


Зараз штрафы за кантрабанду вагаюцца ў межах ад 170 да 3200 долараў у пераліку са злотых.

radyjo.net