Прадпрымальнікі страйкуюць па ўсёй краіне

27 чэрвеня на шэрагу рэчавых рынках па ўсёй Беларусі адбываецца аднадзённы агульнанацыянальны папераджальны страйк прадпрымальнікаў, незадаволеных новымі правіламі гандлю ў рамках Мытнага зьвязу.  



pik_1_27b.jpg

Берасьце. Паводле падлікаў прадпрымальніцы Алены Кастус, на працу ня выйшлі каля 1300 прадпрымальнікаў.
«Не працуюць буйныя пункты — „Берасьцейскі пасаж“, рынак „Нікольскі“, рынак „Юбілейны“, рынак „Лагуна“, рынак „ЦУМ“ і Варшаўскі рынак. Я ўсе гэтыя рынкі аб’ехала — не працуюць», — заявіла Кустус.

Віцебск. На рэчавым «Полацкім» кірмашы ня выйшлі толькі 40% прадпрымальнікаў.
На «Паўднёвым» кірмашы працуюць усе.
Гандляры тлумачаць свой няўдзел у акцыі пратэсту тым, што ў гэтым месяцы ў Віцебску ўжо быў адзін страйк, калі не працавалі блізу 95% прадпрымальнікаў, і тады пазыцыя наконт новых правілаў гандлю ў межах Мытнага зьвязу была ўжо прадэманстраваная.

Ждановічы, Менск. Старшыня «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка абвесьціў падчас кароткага мітынгу , што яны дамагліся, каб 2 ліпеня ў Маскву на паседжаньне Эўразійскай камісіі паехалі прадстаўнікі прадпрымальніцкага руху. Беларускія прадпрымальнікі будуць уздымаць паслабленьня ўмоваў працы для беларускіх гандляроў.
На мітынгу выступіла начальнік аддзелу гандлю Цэнтральнага раёну Менску Натальля Хмяльніцкая, яна прапанавала прадстаўнікам зацікаўленых структур сустрэцца 28 чэрвеня на рынку Ждановічы і абмеркаваць праблемы.

Баранавічы. Прадпрымальнік Мікола Чарнавус паведаміў Свабодзе: , у Баранавічах ня выйшлі на працу 1200 прадпрымальнікаў, не працуюць усе рынкі і шмат якія прыватныя гандлёвыя кропкі.
35 прадпрымальнікаў прыйшлі да гарвыканкаму, каб перадаць свае патрабаваньні. Да іх выйшла начальніца аддзелу эканомікі Раіса Ўласовіч.
«Ну што яна магла нам сказаць? Але яна сказала, што ў міністэрстве далі дабро і ёсьць папера, што яшчэ паўгода сэртыфікацыю ўводзіць ня будуць. Але што міністэрства вырашае, калі рашэньне прымалася ў Эўраазіяцкай камісіі?» — кажа спадар Чарнавус.
Каля паўгадзіны прадпрымальнікі пастаялі ля гарвыканкаму. Мікола Чарнавус трымаў плякат «Мы хочам працаваць». Да прадпрымальніка падышоў міліцыянт і папрасіў згарнуць плякат, бо могуць пакараць за несанкцыянаваную акцыю.

gdb.rferl.org__872ffc42_5ffd_4_728a5b7af52e9fd3973f2549e98b3158.jpeg

Міліцыя сустрэла прадпрымальнікаў ля гарвыканкаму

gdb.rferl.org__1104afb2_fef1_4_b625f22ca73e6f1b6ce6f1f3deaac695.jpeg

Сход прадпрымальнікаў у Баранавічах

gdb.rferl.org__7ff8b4f3_02df_4_0e9ed2c000439038157d7f5a191adb5d.jpeg

Рынак у Баранавічах страйкуе

gdb.rferl.org__52ac698c_def4_4_de675bbdbf12406f4c20e7f349d6ff4b.jpeg

Страйк на рынку ў Полацку

Гомель. Усе буйныя рынкі абласнога цэнтру не працуюць — «Прудкоўскі», «Цэнтральны», «Давыдаўскі», «Паркінг», «Сакрэт». Ёсьць некалькі, так бы мовіць, «штрэйкбрэхераў»-рэалізатараў, якія адкрылі свае палаткі і ралеты.

Горадня. На Цэнтральным рынку ніжняя пляцоўка цалкам не працуе. На верхняй пляцоўцы частка гандляроў адкрыла свае ралеты, але бальшыня не працуе. Тое самае і на міні-рынках, што па вуліцы Паліграфістаў і вуліцы Антонава. Большая частка гандлёвых павільёнаў зачыненая.

Аднадушша сярод прадпрымальнікаў няма. Ніжняя пляцоўка, дзе гандлююць рэчамі, цалкам пустая. Умовы тут дрэнныя: і летам, і ўзімку — пад паветкамі.
 

На верхняй пляцоўцы прадпрымальнікі маюць шапікі з ралетамі, дзе прадаецца той жа тавар, што й на ніжняй пляцоўцы — абутак, сподняе, бытавая хімія, касмэтыка. Большая частка «ралетчыкаў» на Цэнтральным не падтрымала страйк, хоць 16 чэрвеня яны ўдзельнічалі ў аднадзённай акцыі пратэсту.
 

Былі зачыненыя ралеты сёньня і на міні-рынках на вуліцах Паліграфістаў і Антонава. Толькі паасобныя гандляры не праявілі салідарнасьці са страйкоўцамі.

gdb.rferl.org__0935ab6f_ba84_4_cf9611e4eea5871ebd34e321a2d1df0d.jpeg


gdb.rferl.org__8e5a8b29_68c7_4_de70ef3bbbe3600cbeb8b2a0dff27e23.jpeg

Горадня, рынак на вуліцы Паліграфістаў Магілёў. Акрамя рынку, страйкуюць усе гандлёвыя цэнтры. Не працуюць прадпрымальнікі, якія маюць месцы ў гандлёвых цэнтрах. У цэнтры "Магніт" прадпрымальнікі напісалі заявы адміністрацыі, што сёньня ня будуць працаваць. На 80% не працуе гандлёвы цэнтар "Панарама".

gdb.rferl.org__981248fa_5509_4_30a34f2a3ce97c05d06da3d6b545037e.jpeg

Грабянёўскі рынак. Павільёны зачыненыя

gdb.rferl.org__80b0198a_690e_4_f81a5d8edac1da54f1ba4c84906e8b30.jpeg

Уваход Віленскага рынку

gdb.rferl.org__4ddac0a3_8c6e_4_30df10dcbb95013a5492eb2ad403a550.jpeg

Зварот прадпрымальнікаў да кіраўніцтва “Магніту” аб тым, што сёньня яны не працуюць

На Ждановічах сабралася некалькі сотняў прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць новых правілаў гандлю ў межах Мытнага Саюзу. З прадпрымальнікамі лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка. Яны вырашаюць, які фармат страйк набудзе далей. Вакол шмат ахоўнікаў, міліцыянтаў.
 

gdb.rferl.org__295e4e06_262c_4_fc44e3030fd45964b5c0842651ee327b.jpeg

Анатоль Шумчанка, архіўнае фота
Ад гандляроў ужо стала вядома, што адміністрацыя загадала перапісаць усіх гандляроў, якія ня выйшлі на працу ў так званы «чорны сьпіс», і што будзе з гэтымі, так бы мовіць, «сабатажнікамі», пакуль невядома.
А 14-й гадзіне на прыступках Міністэрства эканомікі Анатоль Шумчанка зьбіраецца наладзіць прэс-канфэрэнцыю і дагрукацца да чыноўнікаў, каб пераказаць ім пазыцыю прадпрымальнікаў наконт будучыні Мытнага саюзу. Іх пазыцыя такая, што Беларусі гэта ўтварэньне не патрэбна, бо яно стварае толькі дадатковыя цяжкасьці ў працы.
Баранавічы. Прадпрымальнік Мікола Чарнавус кажа, што каля цэнтральнага рынку сабраліся каля 50 прадпрымальнікаў, яшчэ 30 пайшлі да гарвыканкаму, каб перадаць свае патрабаваньні.
 
«Яшчэ не заходзілі ў адміністрацыю, але міліцыя ўжо падцягваецца», — заявіў Чарнавус.
Паводле svaboda.org