Прадпрымальнікі прагналі кантралёраў з рынку

Канфлікт паміж ІП і кантралёрамі адбыўся ў Гомелі. 22 лістапада прадпрымальнікі прагналі з гандлёвых шэрагаў рынку «Цэнтральны» супрацоўнікаў Цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.



rynak.jpg

Кантралёры прыйшлі правяраць на рынак выкананне правілаў гандлю, якія загадваюць указваць нумар гандлёвага месца, наяўнасць у прадаўца бэйджа, стыкераў на таварах і гэтак далей.

«Такая праверка ўжо была, і нам далі час да снежня, каб ліквідаваць парушэнні. Але снежань яшчэ не наступіў, а сёння ўжо прыйшлі кантралёры і хацелі нас усіх аштрафаваць. Таму людзі сабраліся, пачалі абурацца, не даваць выпісваць пратаколы. Увогуле, адбыўся канфлікт, прадпрымальнікі запатрабавалі кантрольныя органы не выпісваць штрафы, і камісія пакінула рынак. Аднак з пагрозамі, што 23 лістапада прыйдзе зноў з міліцыяй, каб усё ж выпісаць штрафы», — заявілі прадпрымальнікі.


Паводле паведамлення Дзяржстандарту, размешчаным на афіцыйным сайце ведамства, з 1 лістапада сумесна з іншымі надзорнымы органамі ён праводзіць маніторынг выканання патрабаванняў у пацверджанне бяспекі і якасці тавараў лёгкай прамысловасці пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб'ектах і на рынках. Патрабаванні і правілы доступу гэтай прадукцыі на рынак краін Мытнага саюза, у тым ліку Беларусі, устаноўлены ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці», які ўступіў у сілу 1 ліпеня 2012 года. Дзеянне раней выдадзеных сертыфікатаў і прынятых дэкларацый на прадукцыю дадзенай групы захоўваецца да 1 ліпеня 2014 года.
У ходзе маніторынгу правяраецца наяўнасць у юрыдычных асоб і ІП прадугледжаных дакументаў і звестак , якія пацвярджаюць бяспеку і якасць тавараў, якія рэалізуюцца.
Інспекцыі дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і стандартаў і дзяржаўнага  метралагічнага нагляду Дзяржстандарту 1-3 лістапада правялі маніторынг на 102 рынках краіны 852 індывідуальных прадпрымальнікаў. Парушэнні былі выяўлены ў 805 ІП пры рэалізацыі шырокага спектру вырабаў лёгкай прамысловасці. У ходзе маніторынгу практычна ва ўсіх ІП былі выяўлены парушэнні ў частцы маркіроўкі тавараў. На вырабах адсутнічала інфармацыя аб вытворцы, яго месцазнаходжанне, у складзе сыравіны і спосабах догляду, не пазначаны дата вырабу.
Па выніках маніторынгу Дзяржстандартам былі выдадзены рэкамендацыі індывідуальным прадпрымальнікам па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. На ўсіх рынках была праведзена тлумачальная праца.
БелаПАН