Прадчуванне фальсіфікацый
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў не жадае рабіць прэзідэнцкія выбары празрыстымі і адпавядаючымі міжнародным стандартам. Пра гэта на
прэс-канферэнцыі заявілі каардынатары кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.
Сяргей Калякін падкрэсліў, што цяперашнія прэзідэнцкія выбары не могуць быць прызнаны адпаведнымі міжнародным стандартам свабодных, дэмакратычных і справядлівых выбараў.
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў не жадае рабіць прэзідэнцкія выбары празрыстымі і адпавядаючымі міжнародным стандартам. Пра гэта на
прэс-канферэнцыі заявілі каардынатары кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.
Сяргей Калякін падкрэсліў, што цяперашнія прэзідэнцкія выбары не могуць быць прызнаны адпаведнымі міжнародным стандартам свабодных, дэмакратычных і справядлівых выбараў.
«Змяніць нічога нельга, бо адсутнічаюць базавыя ўмовы ў палітычнай сістэме, як то свабода слова, асацыяцый, свабода мітынгаў і шэсцяў, свабода сходаў, свабода атрымання і распаўсюду
інфармацыі, свабода СМІ і гэтак далей. З тым, што выбары не будуць прызнаныя, змірыліся ўсе, у тым ліку і ўлада. Але пытанне палягае ў тым, ці будуць нейкія прагрэс і сведчанні таго, што Беларусь
рухаецца ў накірунку гэтых стандартаў», — адзначыў кіраўнік Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Як распавёў каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары», ЦВК фактычна не пагадзіўся зрабіць самі выбары поўнасцю празрыстымі і адкрытымі. Цэнтрвыбаркам, напрыклад, не пагадзіўся,
каб бюлетэні падпісвалі ўсе сябры ўчастковых камісій, а не толькі два асобна вызначаныя чалавекі. «У нас ёсць звесткі пра тое, што яны падпісваюць два камплекты бюлетэняў — адным
галасуюць выбаршчыкі, а другі ляжыць гатовы з тымі вынікамі, якія патрэбныя ўладзе», — сказаў Калякін. ЦВК адхіліў прапанову пра кругласутачнае назіранне за скрынямі для
датэрміновага галасавання.
«Я мушу заявіць, што дзяржаўныя СМІ, якія з'яўляюцца менавіта дзяржаўнымі, а не асабістымі сродкамі масавай інфармацыі Аляксандра Лукашэнкі, у парушэнне свайго статуса ўключыліся ў агітацыю
за аднаго кандыдата ў прэзідэнты і ў паліванне брудам, якое даходзіць да прамых абразаў, у дачыненні да іншых прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду ў дзяржаве. На вялікі жаль, да гэтай кампаніі шальмавання
з дапамогай дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі падключыліся і сябры Цэнтральнай камісіі, я маю на ўвазе Лідзію Ярмошыну і Мікалая Лазавіка. Дзяржаўныя СМІ са сродкаў масавай інфармацыі сёння
пераўтварыліся ў сродкі масавай прапаганды, прычым прапаганды з выкарыстаннем недапушчальных метадаў у дачыненні да грамадзян»,—лічыць Сяргей Калякін.
Такім чынам, каардынатары кампаніі «За справядлівыя выбары» канстатуюць, што «ўлада не жадае нічога прадпрымаць дзеля зніжэння ўзроўню магчымых фальсіфікацый, але
наадварот, улады ствараюць усе ўмовы для таго, каб фальсіфікацыі былі магчымы. А гэта сведчыць пра тое, што дзеючы прэзідэнт не можа перамагчы на сумленных выбарах, і толькі з дапамогай фальсіфікацый
можа быць забяспечана яго перамога ў першым туры».