Працягваецца ціск на актывістаў незалежнага прафсаюза на “Граніце”

Кіраўніцтва прадпрыемства “Граніт папярэдзіла свайго рабочага, актывіста Беларускага незалежнага прафсаюза, каб ён рыхтаваўся да звальнення. Начальнікі не могуць прабачыць экскаватаршчыку Леаніду Дубаносаву, што ён пералічвае прафсаюзныя ўнёскі праз бухгалтэрыю прадпрыемства. Актывіст кажа, што гэта апошнія спробы прымусіць яго пакінуць арганізацыю.

– Мне сказалі, што ў мяне засталося мала часу, не ўдакладнілі да канца свету мала часу ці да чаго. Сказалі, што трэба забраць заяву. Хочуць, каб ніхто не пералічваў праз «Граніт». Можаш пералічваць праз пошту, банкі, толькі не праз «Граніт».
Да пачатку снежня кіраўніцтва прадпрыемства дало Леаніду Дубаносаву тэрмін, каб вырашыць, што для яго галоўнае: праца ці прафсаюзная дзейнасць. Працоўны вырашыў не пакідаць паплечнікаў.
 

Юрась Палескі, Беларускае Радыё Рацыя