Польскі адвакат падаў заяву супраць Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе

Польскі адвакат Томаш Віліньскі пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага кіравання падаў заяву супраць Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, паведамляе «Позірк».

Будынак Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.  Photo/Rick Bajornas

Будынак Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.  Photo/Rick Bajornas

У дакуменце юрыдычная фірма Віліньскага заклікае пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе пачаць расследаванне.


Што вядома аб заяве:

  • змяшчае 160 старонак прававога абгрунтавання і 40 000 старонак дакументаў у дадатку;

  • пададзена ад імя вялікай колькасці грамадзян Беларусі, у тым ліку ад імя Паўла Латушкі;

  • падазраванымі ў заяве з`яўляюцца Аляксандр Лукашэнка, Іван Церцель, Мікалай Карпянкоў і іншыя прадстаўнікі розных беларускіх сілавых структур.