Пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе — Лукашэнка

Пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. 



pensijanery.jpg

"Маё меркаванне наконт гэтага вядома: калі людзі не хочуць павышэння пенсійнага ўзросту, мы ім адкрыта сказалі вось такі пенсійны ўзрост, такі пенсійны фонд, мы яго дзелім на ўсіх пенсіянераў", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
"І размова сёння не ідзе аб гэтым, і ўзнімаць гэтае пытанне няма чаго",  — дадаў Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, што з кожным годам хоць пакрыху, але становіцца менш працоўных людзей, якія ажыцьцяўляюць адлічэнні ад сваёй заробнай платы на сацыяльныя патрэбы.
"Таму людзі ведаюць сітуацыю, і жаваць гэтае пытанне абсалютна недарэчы, ды і не час",  — адзначыў кіраўнік дзяржавы. 
Паводле беларускай службы Польскага радыё