Павіншуй Ігара Аліневіча з Днём народзінаў
Заўтра, 24 верасня, Ігару Аліневічу споўніцца 31 год. Ужо амаль 4 гады ён знаходзіцца ў зняволенні па сфабрыкаванай справе. Каб падтрымаць Ігара, адпраўце яму віншавальную паштоўку або тэлеграму.
"Гэта на самай справе вельмі важна: Ігар адчуе, што яго памятаюць, а гэта дапамагае справіцца з фізічнай і маральнай напругай знаходжання ў калоніі. Акрамя таго, адміністрацыя калоніі і асяроддзе Ігара таксама атрымае сігнал, што лёс гэтага зняволенага неабыякавы шмат каму", — паведамляе сайт ucpb.org.
Тэлеграму можна даслаць па тэлефоне 166.
Новы адрас Ігара!
211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба
ПК № 3, Аліневічу Ігару Уладзіміравічу