Павел Севярынец зноў за кратамі

Савецкі суд Мінска 31 сакавіка асудзіў на 10 сутак сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

kyrmiting__1_of_1__18_logo_1.jpg


Ён прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у мітынгах у Курапатах 3 сакавіка, паведамляе bchd.info.
“Выкананне ўсклалі на Фрунзенскі райвыканкам. Пакуль на волі. Не ведаю, дзе мяне будуць браць, ці каля дома, ці па дарозе, ці ўжо на мітынгу а 19:00 у падтрымку палітвязняў” ,— адзначыў Павел Севярынец.
Нагадаем, што палітык толькі 27 сакавіка вызваліўся пасля 15 сутак арышту за акцыю ў Воршы.