Пасольства Швецыі абвяшчае конкурс да 75-годдзя Піпі Доўгайпанчохі

Найбольш цікавыя фота арганізатары ўключаць у ролік, які выйдзе 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Пасольства Швецыі абвяшчае КОНКУРС «БУДЗЬ ЯК ПІПІ!», прысвечаны 75-годдзю знакамітай Піпі Доўгайпанчохі – сапраўднай шведскай дзяўчынкі-супергераіні! Яна добрая, вясёлая і вынаходлівая. Яе суперздольнасць – сіла. Яна такая моцная, што можа падняць што заўгодна і нават носіць свайго каня з веранды ў сад і назад. «Прапануем вам стаць як Піпі і паспрабаваць падняць каня! Зусім неабвязкова падымаць сапраўднага каня – лепей праявіць кемлівасць і зрабіць сваімі рукамі такого каня, якога легка ўзняць, ці прыдумаць які-небудзь хітрык», — паведамляюць арганізатары.
Фота з канём дасылайце на адрас pippi75minsk@gmail.com (абавязкова пазначце імя і ўзрост удзельніка, кантактны тэлефон і сваю згоду ці нязгоду на публікацыю фота ў сацсетках).
Дасылайце вашы фота да 20 траўня.
Пераможцы атрымаюць шыкоўныя прызы ад Пасольства Швецыі, а таксама спецыяльны прыз ад кампаніі OZ – партнёра конкурсу.
Найбольш цікавыя фота арганізатары ўключаць у ролік, які выйдзе 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей.